У лепельскай “глыбінцы” паспрачаліся “двойка” з “шасцёркаю”…

provodnoi_telefon_KXT-2373У лепельскай “глыбінцы” паспрачаліся “двойка” з “шасцёркаю”, і гэта спрэчка стала спрэчкаю двух стагоддзяў. Падыходзіць да завяршэння мадэрнізацыя тэлефонных станцый, размешчаных у аддаленых ад райцэнтра населеных пунктах. Так летась былі мадэрнізаваны тэлефонныя станцыі ў Барсуках, Матырыне, Губіне, Велеўшчыне, Грыгаравічах. Сёлета заканчваецца мадэрнізацыя ў Чэрцах. Начальнік РВЭС Анатоль Купрэвіч паведаміў, што ў лютым гэтага года будзе заменена тэлефонная станцыя ў Новых Валосавічах, а ў сакавіку-красавіку – у Звяздзе. Нумары тэлефонаў на новых станцыях пачынаюцца не з двойкі, як раней, а з шасцёркі. Аднак абанентам усё роўна, якую набіраць лічбу, абы сувязь была надзейнай і практычнай. Якраз гэтай мэты, па словах Купрэвіча, і дабіваюцца сувязісты, праводзячы мадэрнізацыю.
Тым не менш “двойка” часам пасмейваецца з “шасцёркі”: абаненты скардзяцца, што тэлефоны на новых станцыях часам то адключаюцца пад час размовы, то бывае складана дазваніцца. Аднак начальнік РВЭС лічыць, што гэта не масавыя, а прыватныя выпадкі, у кожным з якіх абяцае разабрацца індывідуальна.
Ёсць і іншая праблема – блытаніна з нумарамі, новыя пакуль мала хто ведае. Даведнік жа з новымі нумарамі тэлефонаў можа быць выпушчаны толькі пасля завяршэння мадэрнізацыі станцый.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.