У Лепельскім пансіянаце “ЛАДЭ” абуладкавалі дзіцячую пляцоўку і прывезлі маламута

Летам на паўвостраве “Ладэ” была абуладкавана новая дзіцячая пляцоўка. Для адпачынку юных наведвальнікаў створаны горкі, арэлі і іншыя прыстасаванні. Ёсць дзе паскакаць і пабегаць непаседам.

У пансіянат шматпрофільнага медыцынскага цэнтра “Ладэ” прывезлі шчанюка сабакі пароды маламут. Гэта  адна з самых старажытных парод, з’яўляецца сімвалам штата Аляска і лічыцца адной з першых, прыбліжаных да чалавека. Адна з асаблівасцей сабакі — яна не брэша, толькі бурчыць. Гэта характэрна толькі для дзвюх сабак: маламута і басенджы. Нягледзячы на ўнушальныя памеры, сабака адрозніваецца дабрадушным характарам.

 Апрацоўка бітумнай эмульсіяй і шчэбнем

У студзені — жніўні толькі ў межах раёна была зроблена паверхневая апрацоўка з выкарыстаннем бітумнай эмульсіі і шчэбню трох участкаў аўтамагістралі Мінск — Віцебск: даўжынёй чатыры кіламетры — ад моста цераз раку Бярэзіна і амаль да вёскі Рожна, тры кіламетры — ад вёскі Рудня і да аўтастаянкі “Гасціны двор” і 2,5 кіламетра — ад вёскі Бароўка-2 і да паварота на аграгарадок Камень. Акрамя таго, была выканана такая работа на дарозе рэспубліканскага значэння Лепель — Ушачы праз Юркоўшчыну на адрэзку 12,6 кіламетра ад Ворані і да Лясных Азёраў.

 Ацынкаваная агароджа

Заменена, устаноўлена новая металічная бар’ерная агароджа з ацынкоўкай светлай афарбоўкі і з выкарыстаннем элементаў сучаснага дызайну на шашы Мінск — Віцебск у межах раёна агульнай даўжынёй больш за 2,5 кіламетра.

 Аўтапавільёны для пасажыраў

На дарозе Мінск — Віцебск каля асфальтаванай аўта­стаянкі ў Бароўцы з аднаго боку праезнай часткі пабудаваны аўтапавільён, а з другога — пасадачная пляцоўка. На гэтай жа аўтамагістралі на ўскраіне Лепеля насупраць ДБУ №34 замест пасадачнай пляцоўкі ўзводзіц­ца аўтапавільён.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.