У межах акцыі “Працягні руку сябру” настаўнікі, вучні і іх бацькі сярэдняй школы №1 набылі чатырнаццаць падарункаў для дзяцей-інвалідаў

У межах акцыі “Працягні руку сябру” настаўнікі, вучні і іх бацькі сярэдняй школы №1 сабралі больш за пяць мільёнаў беларускіх рублёў і набылі чатырнаццаць падарункаў для дзяцей-інвалідаў. У снежні правялі збор грашовых сродкаў на рэабілітацыю Івану Смажэўскаму. Больш за пятнаццаць мільёнаў паступіла на яго дабрачынны рахунак. Акцыя прайшла з дапамогай бацькоўскага і папячыцельскага саветаў і вучняў дзясятага класа. У сту­дзені вучні наведалі дзіцячы сацыяльна-педагагічны цэнтр і ўручылі выхаванцам падарункі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.