У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”

У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Садоўскі і інспектар нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС Ігар Грыгарэнка наведалі Каменскую дзіцячы сад-базавую школу і Стайскую сярэднюю школу. Вучням нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі, правялі тэматычныя віктарыны. Дзеці даведаліся аб дзейнасці Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, магчымасці ўстаноўкі на мабільны тэлефон прылажэння “Дапамога побач”, паглядзелі відэафільм “Міжнародны моладзевы рух”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.