У сферу дзейнасці нарыхтоўчага ўчастка ўваходзяць Лепельскі, Ушацкі і Докшыцкі раёны

Па словах кіраўніка нарыхтоўчага ўчастка райспажыўтаварыства Віктара Авяр’янава, прадпрыемства цалкам гатовае да сезона нарыхтовак дзікарослай, а таксама садова-агародніннай прадукцыі ў насельніцтва. Усе памяшканні вычышчаныя, транспарт падрыхтаваны, персанал прайшоў неабходны інструктаж. Сёлета ў насельніцтва плануецца закупіць каля 60 тон ягад чарніц, не менш за пяць тон грыбоў і ад 860 да тысячы тон яблыкаў. Апошнія адразу будуць скіроўвацца на Полацкі і Шаркаўшчынскі заводы для далейшай перапрацоўкі.
У сферу дзейнасці нарыхтоўчага ўчастка ўваходзяць Лепельскі, Ушацкі і Докшыцкі раёны. Аднак закупкі пачнуцца з Салігорскага раёна, дзе ягады, грыбы, садавіна выспяваюць на 10 — 14 дзён раней, чым на Лепельшчыне. Заключаны дагавор з няштатным нарыхтоўшчыкам, які будзе прымаць дзікарослую прадукцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.