У Старым Лядне спорт перамог цыгарэту

У Старалядненскай школе адзначылі дзень без тытуню. Вучні выпусцілі тэматычныя ўлёткі, правялі працоўны дэсант “Чысты свет”, пад час якога прыбралі бераг возера Бобрыца. Пасля гэтага ля возера наладзілі вялікае спартыўнае свята “Сполт супраць тытуню”. Былі эстафеты, спартыўныя гульні і спаборніцтвы, чай з прысмакамі ля вогнішча.

Віктар ЛЯШЧЫНА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.