У сярэднім крамамі раённага спажывецкага таварыства насельніцтву за лета рэалізуецца да 150 тон цукру — па 50 тон за месяц

У сярэднім крамамі раённага спажывецкага таварыства насельніцтву за лета рэалізуецца да 150 тон цукру — па 50 тон за месяц. На пачатак чэрвеня на складах аптовай базы знаходзяцца 100 тон, з іх 60 — фасаванага ва ўпакоўкі па адным кілаграме і 40 — рассыпнога ў мяхах. Заказаны яшчэ адзін вагон фасаванага цукру з Гарадзейскага цукровага камбіната, гэта каля 50-60 тон.
Як паведаміў таваразнаўца Сяргей Папкоў, таварыства падтрымлівае сувязі яшчэ і са Скідзельскім цукровым камбінатам, каб пры патрэбе задаволіць магчымы ўзрост попыту. На сёння рассыпны цукар у крамах РСТ рэалізуецца па 15800 рублёў за кілаграм, фасаваны — па 16800 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.