У восьмым туры чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе сустрэліся футбольныя клубы “Лепель” і “Полацкгаз”

У восьмым туры чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе сустрэліся футбольныя клубы “Лепель” і “Полацкгаз”. Лепяльчане атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 4:0.

Па голе правялі Міхаіл Маскалёнак і Іван Мацкевіч. Яшчэ дзве атакі завяршыліся аўтагаламі саперніка. Дзякуючы перамозе гульцы ФК “Лепель” паправілі сваё турнірнае становішча і займаюць чацвёрты радок турнірнай табліцы.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.