У зале Лепельскага Дома культуры адбыўся раённы тур абласнога конкурсу патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”

IMG_9756 У зале Дома культуры адбыўся раённы тур абласнога конкурсу патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Удзельнікі канцэрта спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: ад 16 да 23 гадоў і ад 24 да 31 года. Па выніках песеннага фэсту ў першай узроставай катэгорыі перамагла вучаніца Бароўскай сярэдняй школы Дзіяна Ерыцян, на другім месцы — гімназістка Крысціна Дорахава. Анастасія Канапелька, якая прадстаўляла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, — трэцяя. У катэгорыі “Працоўная моладзь” першынство за Аленай Вашкевіч з ААТ “БПБ-Ашчадны банк”. Пераможцы будуць удзельнічаць у занальным адборачным туры, які пройдзе ў Глыбокім у другой палове лютага.

 На здымку: спявае Дзіяна Ерыцян.

Тэкст і фота Яўгена МУДРАГА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.