Уборка бульбы

Са 125 гектараў бульбы, пасаджаных у ААТ “Чарэйшчына”, на 17 верасня ўбраны 47. Накапана 580 тон клубняў, ураджайнасць складае 123 цэнтнеры з гектара.

Гарадоцкі напрамак

Працаўнікі ДРБУ-202 шчыруюць у Гарадку, удзельнічаюць у падрыхтоўцы сталіцы “Дажынак-2014”. У жніўні комплексна рамантавалі вуліцу Чырвонаармейскую: пракладвалі ліўневую і бытавую каналізацыі, укладвалі асфальтабетоннае пакрыццё. Усяго было асвоена 637 мільёнаў рублёў. У верасні даво­дзяць да ладу вуліцу Камсамольскую, дзе аб’ём вызначаны яшчэ большы — каля мільярда рублёў.

 Набыты школьны аўтобус

Ва ўстановах адукацыі маюцца дзевяць школьных аўтобусаў. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту набыты яшчэ адзін на суму 565 мільёнаў рублёў для падвозу 75 навучэнцаў.

 Вішня ў верасні зацвіла

Прама пад акном кватэры, якая размешчана ў доме №26 па вуліцы Пушкінская, на прысядзібным зямельным участку зацвіла вішня. На месцы некаторых вішнёвых кветак пасля завяршэння іх цвіцення ўтвараюцца завязі.

Урок ведаў

Па традыцыі ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся ўрок ведаў. Сёлета ён называўся “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”. Бібліятэкары распавялі вучням другіх класаў СШ №1 пра Беларусь, яе гісторыю і дзень сённяшні, узгадалі славутых лю­дзей, у тым ліку і нашых землякоў. Асобна расказалі пра свята беларускай пісьменнасці. Дзеці паўдзельні­чалі ў гульні “падарожжа па Беларусі”. Была нала­джана выстава дзіцячых малюнкаў, праведзена экскурсія па гісторыі вайны.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.