Уникальные объекты на Лепельщине

dsc_0029У райвыканкаме адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў улады раёна з партнёрамі па праекце «Нарошчванне патэнцыялу ў працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі з дапамогай мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі і пашырэнні майстэрняў у горадзе Лепель, Беларусь».
За круглым сталом сабраліся выконваючы дырэктар міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «ЭкаБудаўнік» Юрый Супрыновіч, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі некаторых устаноў і прадпрыемстваў раёна, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.
Як мы раней ужо расказвалі на старонках газеты, другім этапам праекта ў супрацоўніцтве з міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем «ЭкаБудаўнік» і нямецкай дабрачыннай арганізацыяй «Дамы замест Чарнобыля» (Германія) з’яўляецца ўзвядзенне аб’ектаў «Садоўніцкая майстэрня» і «Майстэрня выпечкі» па вуліцы Лабанка, 30, а таксама «Дом часовага знаходжання для асоб з інваліднасцю і аказання сацыяльных паслуг прытулку» па вуліцы Лабанка, 17.
Рэалізацыя гэтых праектаў дасць магчымасць людзям з інваліднасцю горада і раёна праходзіць працоўную адаптацыю, рэабілітацыю і вучыцца самастойна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Таксама гэта будзе садзейнічаць стварэнню для іх працоўных месцаў.
Юрый Лявонавіч расказаў пра стан спраў праекта. Акрамя гэтага, быў разгледжаны шэраг пытанняў, сярод якіх выкананне работ па распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі, фінансаванне, выкананне тэхналогіі будаўніцтва па аб’ектах і шмат іншых.

Разгляд пытанняў на месцы
Пасля рабочай сустрэчы Юрый Супрыновіч наведаў цэнтр і абмеркаваў з дырэктарам ТЦСАН Лепельскага раёна Наталляй Івановай, загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Зінаідай Сімака, дзе лепш размясціць цяпліцы, як будзе заязджаць на тэрыторыю не вельмі габарытная тэхніка для апрацоўкі зямлі і іншыя пытанні.
Кожны з прысутных адзначыў, што на тэрыторыі ля цэнтра вельмі гарманічна ўзнімаюцца ў вышыню маладзенькія яблыні і слівы. Хутка наведвальнікі аддзялення змогуць пакаштаваць карысныя плады і схавацца пад дрэвамі ад спёкі. Госці спыніліся і ля дэкаратыўнага саджанца гінкга білоба, які падарыла кіраўнік дабрачыннай арганізацыі «Дамы замест Чарнобыля» Эдэльтрауд Шыл.
Як аказалася, лякарствы, якія вырабляюцца з гэтых раслін, паляпшаюць мазгавы кровазварот, забяспечваюць мозг кіслародам і глюкозай.
У размове з Эдэльтрауд мы выпадкова вызначылі, што час супрацоўніцтва дабрачыннай арганізацыі з нашым раёнам наблізіўся да юбілею. 20 гадоў – перыяд, за які шмат зроблена на карысць Лепельшчыны. 28 дамоў для сем’яў у вёсцы Стары Лепель, будынак культурна-адукацыйнага цэнтра, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, у Лепелі – Цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў – усе гэтыя аб’екты ўзведзены ў цесным супрацоўніцтве з нашымі нямецкімі сябрамі.
Нямала планаў і на будучыню. Так, напрыклад, дзеючы праект уяўляе сабой не толькі будаўніцтва, а і нарошчванне патэнцыялу людзей, якія тут працуюць, навучаюцца. Мерапрыемствы гэтай накіраванасці ўжо актыўна рэалізуюцца. Будаўніча-мантажныя работы на першым аб’екце пачнуцца ў канцы чэрвеня, на другім, які знаходзіцца па вуліцы Лабанка, 17 – восенню. Да канца наступнага года абодва аб’екты будуць уведзены ў эксплуатацыю.
Цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў – гэта сумесны праект міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «ЭкаБудаўнік», нямецкай дабрачыннай арганізацыі «Дамы замест Чарнобыля» (Германія) і Лепельскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства па эканамічным супрацоўніцтве (Германія). Праведзена вялікая работа, дзякуючы якой павысілася даступнасць дапамогі інвалідам. У наведвальнікаў з’явілася магчымасць займацца ў гуртках на любы густ у прасторных аўдыторыях, дзе для заняткаў ёсць усё неабходнае: камп’ютарны клас, кабінеты з трэнажорамі, пакоі для адпачынку і правядзення мерапрыемстваў.
* * *
Не толькі блізкія прыходзяць
на дапамогу
dsc_0030Рэжым працы работнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Святліца» змяніўся – ­
ён набыў форму вахтавага.
Гутарым з дырэктарам дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» Наталляй Івановай.
Як адзначыла Наталля Віктараўна, Прэзідэнтам Беларусі падпісаны Указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі». А каб у эпідэміялагічнай сітуацыі падтрымаць і матэрыяльна заахвоціць тых людзей, якія працуюць у аддзяленні, ім будзе налічана даплата да заработнай платы.
Вахтавы метад уяўляе сабой працу на працягу двух тыдняў без пакідання сцен установы. Работнікі пастаянна знаходзяцца з тымі, хто пражывае ў стацыянарных установах і аказваюць ім неабходную дапамогу. Першая змена пачала сваю працу другога мая бягучага года.
Напярэдадні работнікі былі пратэставаны на адсутнасць каранавіруснай інфекцыі, для персаналу былі арганізаваны ўмовы пражывання і харчавання, яны забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны. Было зроблена ўсё, каб і работнікам, і жыхарам «Святліцы» было зручна. Аддзяленне цесна ўзаемадзейнічае з установай «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» і ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
Персанал і пастаяльцы прывыкаюць працаваць і жыць па-новаму. Наведванне ўстановы абмежавана.
Для сацработнікаў дапамога і клопат пра чалавека – штодзённая руплівая праца. Патрэба ў такіх спецыялістах цяпер прыкметна вырасла.
Мы часта чуем прымаўку: «Сябар пазнаецца ў бядзе». Яе значэнне больш ярка раскрылася ў цяперашняй няпростай сітуацыі. Не толькі блізкія людзі гатовы прыйсці на дапамогу. Для многіх бабуль і дзядуляў сацработнікі ў гэты перыяд сталі роднымі людзьмі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.