Урокі міру для лепельскіх вучняў

У першы вераснёўскі дзень у дзіцячай раённай бібліятэцы прайшлі ўрокі міру для другакласнікаў з СШ №1 і шасцікласнікаў з СШ №3, аб’яднаныя пад назваю “День добры, школьная планета!”.

 

Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з нашай краінай, яе нацыянальным і духоўным багаццем, дасягненнямі, якімі мы ганарымся. Наступнай тэмай расповеду стала сінявокая Віцебшчына – край блакітных азёр. Прагучалі імёны Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і г.д. Асобнай тэмай урокаў стала гаворка пра родны Лепель. Узгадваліся славутыя выпускнікі абедзвюх школ, героі войнаў і іншыя знакавыя імёны.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.