Усе на суботнік!

23 красавіка бягучага года ў раёне праводзіцца рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах. У час суботніка запланавана добраўпарадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, а таксама падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.
Фінансавыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень рэспубліканскага суботніка, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна працаўнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, неабходна пералічваць на рахунак Лепельскага райвыканкама №3641903001032 ЦБУ №211 філіяла №214 ААТ ААБ “Беларусбанк”, код 660, УНП 300039625. Атрымальнік — Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.
У час удзелу ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.