Уютное местечко на окраине Лепеля

img_7342«Прырода – не храм, а майстэрня, а чалавек у ёй – работнік» – выраз класіка рускай літаратуры Івана Тургенева вельмі яскрава апісвае беражлівыя адносіны людзей да таго, што іх акружае. Пра мудрасць гэтага выказвання сведчыць шмат спраў, здзейсненых работнікамі арганізацый Лепельшчыны.

Адзін з яркіх прыкладаў – добраўпарадкаваная тэрыторыя ля будынка філіяла «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат».
Вялікая сажалка з іскрыстымі хвалямі і час ад часу бачныя хвосцікі рыб – гэта першае, што кідаецца ў вочы, калі заходзіш на тэрыторыю камбіната. Прыемнае для погляду месца з’яўляецца папулярным аб’ектам не толькі сярод работнікаў прадпрыемства, а і жыхароў бліжэйшых дамоў. Адпачыць душой, забыць пра працоўную мітусню, паназіраць за падводнай гульнёй рыбак – для гэтага сюды штодзень прыходзяць дзясяткі лепельчан. Як аказалася, у вадаёма ёсць свая гісторыя.
– Сажалка была выкапана яшчэ ў час будаўніцтве завода – у 1951 годзе. Некаторыя жыхары раёна ведаюць, што ў тыя часы ў цэнтры вадаёма быў абсталяваны і невялікі астравок. Ён быў танцпляцоўкай, на якой рэгулярна праводзіліся дыскатэкі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. Да вострава ад берагоў пралягаў мосцік.
З цягам часу традыцыя збірацца на востраве знікла – сажалцы спатрэбіліся поўнае аднаўленне і рэканструкцыя. Гэта і адбылося ў 2008 годзе. Пасля поўнага ачышчэння было прынята рашэнне пра зарыбленне вадаёма і выкарыстанне яго ў якасці эстэтычнага аб’екта ў далейшым, – падзяліўся гістарычнымі звесткамі Канстанцін Баравік, начальнік аховы і гаспадарчага аддзела філіяла «Лепельскі малочнакансервавы камбінат».
З таго моманту галоўнай асаблівасцю гэтага прыгожага месца стала наяўнасць у сажалцы рыб розных відаў. Першае зарыбленне было праведзена больш за 12 гадоў таму – у ваду выпушчана 400 кілаграмаў сегалеткаў карпа. Неўзабаве ў сажалцы здабылі свой дом і іншыя віды рыб.
– У цяперашні час тут жыве 5 відаў рыб – сазан, карп, шчупак, белы амур і таўсталоб. Самыя буйныя экзэмпляры рыб дасягаюць больш за 10 кілаграмаў у вазе – размова ідзе пра карпаў. Мы старанна сочым за харчаваннем жыхароў вадаёма – кормім іх камбікормам або распаранай пшаніцай. За 1 раз расходуецца каля паловы 10-літровага вядра корму. Пры гэтым мы ўважліва назіраем за рэакцыяй рыб: ці няма ў іх празмернасці вагі. Працэдура кармлення ажыццяўляецца 1 раз за 2 дні. Лавіць рыбу з сажалкі, вядома, забаронена, – адзначае Канстанцін Віктаравіч.
Асаблівы клопат работнікі «Лепелькі» праяўляюць не толькі да тых, хто знаходзіцца ўнутры вадаёма, а і да таго, што размяшчаецца вакол яго. Сёлета ўзімку па перыметры сажалкі былі ўстаноўлены новая драўляная агароджа і назіральная пляцоўка, улетку рэгулярна абкошваецца расліннасць ля берагоў.
* * *
Такі прыклад добраўпарадкавання тэрыторыі сведчыць пра асаблівыя адносіны да справы і яго па праве можна лічыць адным з лепшых у раёне. Прыгожае і ўтульнае мястэчка на ўскраіне горада – гонар філіяла «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» і любімае месца адпачынку мясцовых жыхароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.