В центре внимания — поведение несовершеннолетних

komissiyaПрайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, дзе былі разгледжаны матэрыялы спраў, якія паступілі з Лепельскага РАУС. Большасць з іх адносіццада работы аддзела ДАІ.

Хлопец, які вучыцца ў адной з устаноў адукацыі г. Лепеля, кіраваў аўтамашынай, не маючы права кіравання транспартным сродкам. Ён парушыў п. 12.1.1 правілаў дарожнага руху і тым самым учыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае часткай 1 артыкула 18.19 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У той жа час не быў прышпілены рамянём бяспекі, кіраваў транспартным сродкам, які не прайшоў ва ўстаноўленым парадку дзяржаўны тэхнічны агляд, без заключанага дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўласніка транспартнага сродку.
Як потым растлумачыў сам парушальнік, проста хацеў праверыць аўтамабіль і не збіраўся на ім ездзіць. Сваю віну хлопец цалкам прызнаў і паведаміў, што такога больш не паўторыцца.
Абставінай, якая змякчае віну, з’яўляецца ўзрост непаўналетняга. Таксама ён знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Прадстаўнікамі ўстановы адукацыі характарызуецца толькі з лепшага боку, на працягу вучобы заўваг не было.
Усе члены камісіі адзінагалосна вырашылі папярэдзіць хлопца.
Аднак была праведзена прафілактычная гутарка і растлумачана, што пры паўторным учыненні правапарушэнняў пазбегнуць штрафу ўжо не ўдасца, а сумы штрафаў вельмі б’юць па кашальку.
Наступным разглядалася справа выпускніка адной з устаноў адукацыі раёна, які распіваў піва ў грамадскім месцы, не прызначаным для ўжывання алкагольных напояў. Адбывалася гэта ў двары дома нашага горада. Віну хлопец прызнаў цалкам. Абставінай, якая змякчае віну, з’яўляюцца ўзрост непаўналетняга і чыстасардэчнае раскаянне.
Прадстаўнікі ўстановы адукацыі характарызуюць хлопца як спакойнага, эмацыянальна ўраўнаважанага, упэўненага ў сваіх сілах. Крытыку выслухоўвае спакойна, але не вельмі імкнецца выправіць указаныя недахопы. Зносіны з аднакласнікамі зычлівыя.
Акрамя гэтага, падлетак — творчая асоба. Займаўся ў дзіцячай школе мастацтваў. Гэтаму хлопцу таксама было вынесена папярэджанне.
Таксама членам камісіі была зачытана інфармацыйная запіска пра стан злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у Лепельскім раёне за першае паўгоддзе бягучага года, якая паступіла з пракуратуры.
Злачыннасць непаўналетніх вызначаецца дынамічнасцю. Людзі, якія сталі на шлях злачыннасці ў раннім узросце, цяжка паддаюцца выпраўленню і перавыхаванню. Дзеці складаюць адну з найбольш неабароненых сацыяльных груп. Прафілактыка правапарушэнняў мае вялікае значэнне, а адсутнасць яе вядзе да ўчынення злачыннасці ў дарослым жыцці, а таксама далейшай немагчымасці перавыхавання.
Праведзеныя органамі пракуратуры праверкі і аналіз даных указваюць, што ў раёне праваахоўнымі органамі ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, камісіяй па справах непаўналетніх, органамі адукацыі, аховы здароўя, занятасці насельніцтва, іншымі ўстановамі і арганізацыямі вядзецца вялікая работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Разам з тым статыстычныя даныя ўказваюць, што ўсё ж існуюць праблемы ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
За першае паўгоддзе 2019 года непаўналетнімі ў раёне здзейснена адно правапарушэнне, што на чатыры злачынствы ці ў пяць разоў меней за аналагічны перыяд 2018 года. Удзельная вага даных злачынстваў у агульнай структуры злачынстваў складае 0,8 працэнта пры сярэднеабласным паказчыку 2,3 працэнта.
У структуры злачыннасці непаўналетніх па-ранейшаму асноўнымі відамі проціпраўных пасягальніцтваў з’яўляецца злачыннасць карыслівай накіраванасці — адзін крадзеж маёмасці. Ва ўчыненні злачынстваў удзельнічаў адзін падлетак.
Непаўналетнія злачыннасці ў групе за шэсць месяцаў 2019 года не здзяйснялі.
Асноўнымі відамі правапарушэнняў, якія ўчыняюцца непаўналетнімі на тэрыторыі раёна, з’яўляюцца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах або з’яўленне ў стане ап’янення — 36 выпадкаў (за першае паўгоддзе 2018 года — 14).
Таксама адзначана, што большасць правапарушэнняў непаўналетнімі ўчыняецца ў перыяд часу з 18 да 24 гадзін. Такая сітуацыя патрабуе звярнуць увагу на занятасць падлеткаў у вячэрні час і знаходжанне іх без нагляду ў начны час.
У першым паўгоддзі 2019 года пракуратурай раёна праведзены тры праверкі выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, у тым ліку два — аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў, злачынстваў сярод непаўналетніх, аб абароне правоў дзяцей і моладзі. Па выніках праверак унесена тры прадстаўленні, вынесена два прадпісанні, прынесена чатыры пратэсты, дзесяць асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Пракурорскімі работнікамі праведзена 16 лекцый, выступленняў, прафілактычных гутарак ва ўстановах адукацыі горада з растлумачэннямі непаўналетнім і іх законным прадстаўнікам адказнасці за проціпраўныя паводзіны, а таксама выступленне ў СМІ.
Таксама пракуратурай раёна быў праведзены аналіз выканання заканадаўства ва ўстановах адукацыі раёна пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, а таксама атрымання дадатковай адукацыі.
Н. МІЦЬКІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.