В декабре в Лепеле на оживленном перекрёстке заработает светофор

062b76c2-705d-4c81-aee8-36fd50bf3e9e adc51b3c-9bcc-46c7-a7e8-5a7d87da76e7У Лепелі ў бліжэйшы час запрацуе другі святлафор — на скрыжаванні вуліц Чуйкова і Партызанскай.
Не аднойчы лепяльчане ўздымалі пытанне аб тым, што на гэтым участку пераходзіць дарогу, нягледзячы на ​​наяўнасць зебры, небяспечна, паколькі машыны едуць вялікім патокам. Таксама і ад кіроўцаў паступалі звароты, што ў гадзіну пік утвараецца затор транспартных сродкаў.
Асаблівую ўвагу вадзіцелі на такіх ажыўленых вуліцах скіроўваюць у цёмны час сутак, бо невядома, адкуль з’явіцца пешаход.
У сувязі з гэтым кіраўніцтва раёна, па ініцыятыве старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча, прыняло рашэнне аб усталяванні на скрыжаванні святлафора. На рэалізацыю важнай справы было выдзелена каля 70 тысяч беларускіх рублёў з мясцовага бюджэту. Устаноўкай трохвокага рэгуліроўшчыка займаецца падрадная арганізацыя ТАА «АльмаЭнерга».
Аддзел ДАІ Лепельскага РАУС лічыць таксама такое рашэнне правільным.
— Гэта скрыжаванне сапраўды можна назваць аварыйна небяспечным, толькі ў гэтым годзе тут адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэнні. Паток пешаходаў і транспартных сродкаў у гадзіны заканчэння працоўнай змены на прадпрыемствах і ўстановах горада досыць вялікі, — кажа Валерый Лешчанок, начальнік аддзела ДАІ Лепельскага РАУС. — Часта даводзілася на гэтым участку дарогі дзяжурыць супрацоўнікам ДАІ. Вырашыць праблему можна было толькі за кошт устаноўкі святлафора, за што мы ўдзячныя кіраўніцтву раёна.
Святлафор да канца бягучага года будзе ўведзены ў эксплуатацыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.