В доме по улице Залинейной произошел пожар

3c0daac5852f019ed8d5cadd4d54ef3a_xlЧацвёртага кастрычніка ў доме па вуліцы Залінейнай адбыўся пажар. Хаця гаспадары, а потым і пажарныя паспелі патушыць, не далі агню разгуляцца на ўсю сілу, аднак ён паспеў нарабіць бяды. Пасля здарэння давялося рабіць рамонт, і ў першую чаргу мянялі электрычную праводку.
Роўна праз паўгода, 14 сакавіка, вогненны госць зноў завітаў у дом. Пазней сын гаспадароў расказваў, што паставіў на зарадку мабільны тэлефон. Праз некаторы час пайшоў на госці да суседзяў. На паўдарозе ўспомніў, што няма пры сабе мабільніка. Паколькі чакаў важнага тэлефанавання, вырашыў вярнуцца і ўзяць яго з сабой. Прыйшоў дахаты, а там агонь.
Тэлефанаванне аб пажары паступіла ў 17.57, першая машына выехала праз хвіліну, у 18.03 прыбылі і прыступілі да тушэння. У 18.10 пажар быў ліквідаваны.
У выніку загарання быў нанесены ўрон аднаму пакою. У зале задымленыя сцены, у адным месцы прагарэла столь.
Аляксандр САДОЎСКІ,
інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,
капітан унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.