В Лепельском районе найден фрагмент посуды возрастом 5 тысяч лет


Амаль ніводная археалагічная экспедыцыя на Лепельшчыне не абыходзіцца без  сенсацыйных адкрыццяў таямніц далёкай гісторыі нашага краю. Не стаў выключэннем і сёлетні палявы археалагічны сезон. Дзевяць дзён каля вёскі Верабкі
ва ўрочышчы “Дубавец”, на старажытным паселішчы эпохі мезаліту, неаліту і бронзы “Бярэшча – 1” працавала экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максіма Чарняўскага. Археалагічныя работы вяліся сумесна з удельнікамі лагера краязнаўчага профілю Слабадской яслі-сад – сярэдняй школы. Многія з удзельнікаў лагера маюць вялікі досвед археалагічных раскопак, некаторыя з хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню на свае вочы не толькі пабачылі, як праводзяцца даследаванні, але і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі раскопак.

Першыя знаходкі археалагічных артэфактаў уражваюць, радуюць навукоўцаў і школьнікаў. У культурным пласце былі выяўлены шматлікія керамічныя, крэмянёвыя і каменныя прадметы матэрыяльнай культуры. Сярод адметных знаходак  можна вылучыць  каменную двухплашчадачную шліфавальную пліту для вырабу крэмянёвых сякер, касцяны наканечнік дроціка, а таксама шэраг унікальных фрагментаў глінянага посуду сярэдняга неаліту і бронзавага веку Усвяцкай культуры і Культуры шаропадобных амфар. Вядома, што прадстаўнікі Усвяцкай культуры насялялі Беларускае Паазер’е, у тым ліку і Лепельшчыну, з канча чацвёртага – сярэдзіны трэцяга тысячагоддзя да нашай эры. Археалагічная культура шарападобных амфар існавала ў прамежку паміж 3200—2800 гадамі да нашай эры.

Сапраўднай сенсацыяй у навуковых колах стала знаходка фрагмента глінянага ляпнога гаршка з  адмысловым малюнкам, на якім па асноўнай гіпотызе археолагаў, размешчана выява рыбы. Уражвае ўзрост знойдзенага артэфакта – прыкладна пяць тысяч год. У той час нашы продкі гліняны посуд упрыгожвалі розным па форме геаметрычным арнаментам.

Калі  фрагмент посуду з выявай “рыбкі” за некалькі дзён раскопак ужо паспеў стаць навуковай сенсацыяй, удзельнікі экспедыцыі зрабілі яшчэ адну, не менш сенсацыйную знаходку –адкапалі невялікі фрагмент керамікі з выявай чалавека. Першапачатковую гепотызу адносна выявы чалавека на фрагменце керамікі са стаянкі “Бярэшча – 1”, знойдзеную  слабадскімі школьнікамі, падцвердзіла і расійская даследчыца, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела археалагічных помнікаў Дзяржаўнага гістарычнага музея Кацярына Кашына. Знаходкі графічных выяў чалавека на кераміцы на тэрыторыі лясной зоны Усходняй Еўропы не шматлікія. Большасць даследчыкаў мяркуе, што посуд з падобнымі выявамі надзвычай рэдкая знаходка на археалагічных помніках позняга каменнага веку не адносіцца да разраду паўсядзённых, а маглі мець культавае значэнне. Гэтае меркаванне дасведчыных навукойцаў надае яшчэ большую значнасці адкрыццю, зробленаму на Лепельшчыне.

Археалагічныя раскопкі каля Верабак завяршыліся, але наперадзе яшчэ доўгі працэс апрацоўкі знойдзеных археалагічных прадметаў, некаторыя з якіх  сталі сенсацыяй. Усе знаходкі з цяперашняй экспедыцыі буду пасартаваны, пашпартызаваныя і накіраваныя ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі на лабараторныя даследаванні для далейшага вывучэння, а ў далейшым зоймуць сваё пачэснае месца у экспазіцыях Лепельскага краязнаўчага музея.

Абавязкова запомняцца археалагічыныя раскопкі і слабадскім школьнікам, якія не толькі адпачылі на прыродзе, але і з карысцю правялі час, даследуючы  далёкае мінулае Лепельшчыны.

Влерый Тухта

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.