В Лепельском районе обезврежено 1100 взрывоопасных предметов

snaryadНа працягу мінулага года ў раёне былі выяўлены і абясшкоджаны больш за 1100 выбухованебяспечных прадметаў. Такая няўмольная статыстыка. На шчасце, пры гэтым не зафіксавана няшчасных выпадкаў, самавольных выбухаў, траўмаванняў, смерцяў.

— Самым праблемным месцам на Лепельшчыне шмат гадоў лічыцца Бароўка, — кажа супрацоўнік ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў маёр Дзмітрый Заікін. – Такое становішча можна патлумачыць адным словазлучэннем – рэха вайны. У 1930-ых гадах у Бароўцы размяшчаліся артылерыйскія склады, якія з пачаткам вайны не паспелі эвакуіраваць, таму, каб не дасталіся ворагу, падпалілі. Па наваколлі разляцеліся тысячы снарадаў, гранат і іншых “сюрпрызаў”, якія выяўляюцца штогод, і, магу з упэўненасцю сказаць, яшчэ на шмат гадоў там будзе праца для сапёраў.

— Якое дачыненне ваенны камісарыят мае да абясшкоджвання выбухованебяспечных прадметаў?

— Усе падзеі і выпадкі, якія адбываюцца на тэрыторыі нашых раёнаў і звязаныя з вайсковай справай, тым ці іншым чынам маюць дачыненне да нас. У тым ліку і рэха вайны, міны, снарады, бомбы і іншыя боепрыпасы, якія штогод выштурхоўвае наша зямля. Па выяўленні такога прадмета уся інфармацыя ў тым ліку паступае і да нас. Па кожным выпадку я заводжу папку: дзе выяўлена, калі, хто, якім чынам абясшкоджана.

— Прыгадайце самыя адметныя выпадкі мінулага года.

— Адразу ўспамінаецца зноў жа Бароўка, там на беразе возера Мухна адпачывальнікі выявілі больш за 130 снарадаў розных калібраў. На шчасце, там былі людзі абачлівыя і асцярожныя, яны не сталі чапаць тыя снарады, а адразу патэлефанавалі ў міліцыю. Абясшкоджаннем снарадаў заняліся спецыялісты-сапёры.

Другі выпадак адбыўся, як цяпер памятаю, 23 кастрычніка. У возеры каля вёскі Крыўцы мясцовыя рыбакі знайшлі 30 мінамётных мін і адну гранату. Знаходка хаця і ляжала непадалёк ад берага, аднак, каб яе дастаць, давялося выклікаць вадалазаў-сапёраў.

Не абыйшлося і без кур’ёзаў. З адной вёскі прыйшло паведамленне, што знойдзена супрацьтанкавая міна. Такая штука, дарэчы, нежартоўная, умяшчае, у залежнасці ад мадэлі, ад пяці да дзесяці кілаграмаў трацілу, браніраваны цяжкі танк перакульвае і разрывае як нож бляшанку. Па прыбыцці выявілі, што вяскоўцы памыліліся, за міну прынялі жалезнае кола ад нейкай цялежкі. Памыліцца было не дзіўным: жалезка была іржавая, круглая, як паказваюць у кіно, уся ў зямлі. З іншага боку, добра, што людзі праявілі асцярожнасць і патэлефанавалі. Уявіце сабе, што было б, калі б міна аказалася сапраўднай, а людзі – занадта смелымі і неасцярожнымі.

— Дзмітрый Юр’евіч, чаму на пытанне выяўлення выбухованебяспечных прадметаў увага пачынае засяроджвацца менавіта цяпер?

— Вясна ўступае ў свае правы, адтайвае глеба, актывізуюцца рознага кшталту чорныя капальнікі. Шукаючы металалом, людзі рызыкуюць знайсці разам з ім снарад або міну. У прынцыпе, шукальнікі, на мой погляд, робяць добрую справу, чысцяць зямлю ад металу, даюць старому жалезу новае жыццё. Аднак часта, выявіўшы бамбу або міну, пакідаюць яе на месцы, з’язджаюць. А цяпер уявіце сабе, што можа адбыцца, калі яе потым знойдуць падлеткі? Таму я заклікаю пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў не спрабаваць іх разабраць ці абясшкодзіць самастойна, не хаваць зноў, а паведаміць у міліцыю па тэлефонах 3-48-51 або па 102 ці ў ваенны камісарыят па тэлефона 3-61-46.

Васіль МАТЫРКА.

2 thoughts on “В Лепельском районе обезврежено 1100 взрывоопасных предметов

  • 20.04.2021 в 3:46 пп
    Permalink

    Потом черные копатели режут на металл.Надо бы и вывозить эти обезврежены снаряды

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.