В Лепельском районе с духовым оркестром чествовали ветеранов

1dea7b93-0bdf-440d-b93d-e82b81403e8e116ce073-75f3-45ad-8fae-6309925769c47cb69c54-f636-4daa-b81c-8dde18b0bc8fb4449297-6079-42a0-9937-a6be8e1032e7ab77f64d-9bc3-423d-908b-adcf04c0242d77e2c7ed-524c-483b-97f4-66d8ef59e1fdbba947de-f51c-4afe-9acb-dbf01c776a868229589c-7035-4802-952e-529b8d31a1e4e8cde8a5-c348-4df0-bcd1-d226e1b07d47a9c260f8-06c3-4711-96fc-61bf0942b01a1358d8cc-f45b-4e5b-bc09-81bdb36cd81fНапярэдадні свята Вялікай Перамогі ў дварах Лепеля, а таксама сельскіх населеных пунктах былі чуваць гукі духавога аркестра 19-й гвардзейскай Мікалаева-Будапешцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені асобнай механізаванай брыгады.

Такім чынам павіншавалі паважаных людзей — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнікі мясцовай улады, ваенкамата, воінскіх часцей, а таксама ТЦСАН Лепельскага раёна.

Свята Дня Перамогі – асаблівае не толькі для тых, хто прайшоў праз пекла далёкіх часоў, а і для нас – нашчадкаў таго гераічнага пакалення.

На ўрачыстых мерапрыемствах 9 Мая асабліва кранаюць душу мелодыі духавога аркестра. Нават малодшы школьнік ведае і з павагай слухае песні «Дзень Перамогі», «Кацюша» і іншыя. Яны не страцілі сваёй папулярнасці і праз 76 гадоў.

На жаль, каранавірусная інфекцыя ўнесла свае карэктывы ў мінулым годзе ў святкаванне важнага дня. Сёлета было вырашана стварыць міні-парад каля кожнага дома ветэрана Вялікай Айчыннай. І, трэба сказаць, задумка атрымалася.

— На вашу долю выпалі цяжкія выпрабаванні, якія пераадолелі, не шкадуючы сіл. У суровай барацьбе з ворагам вы абаранілі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Прыміце сардэчную падзяку за вялікія подзвігі, непасільную працу па адраджэнні нашай краіны ў пасляваенныя гады. Віншую вас з надыходзячым Днём Вялікай Перамогі! Жадаю мірнага неба, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця. Нізкі вам паклон! – такія шчырыя словы адрасаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан кожнаму ветэрану.

— Дзякуй вам, дарагія ветэраны, за ваш подзвіг. Жадаем вам здароўя, бадзёрасці духу, вялікай радасці і бясконцага клопату з боку родных і блізкіх. Дзякуй вам за ўсё! — далучылася да віншаванняў дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова.

Акрамя гэтага, кожнаму ветэрану былі ўручаны прадуктовыя наборы ад ААТ «Еўрагандаль».

Ваенны аркестр выканаў песні гераічных гадоў індывідуальна для кожнага паважанага чалавека. Нават калі ветэран не змог да нас спусціцца, а глядзеў у акно, было бачна, што вочы яго свяціліся радасцю. Яшчэ больш узрушала тое, што падыходзілі суседзі, далучаліся да віншаванняў. А некаторыя нават і не ведалі, што жывуць побач з такім паважаным чалавекам — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Ветэраны ў сваю чаргу дзякавалі за праяўленыя клопат, увагу і выкананыя для іх кампазіцыі, віншавалі усіх з надыходзячым святам.

Гэтыя людзі прайшлі ўсе нягоды вайны, аднавілі нашу краіну з руін. Дзякуючы ім мы сёння жывём на мірнай зямлі пад блакітным небам. З кожным годам іх становіцца ўсё менш, таму наша галоўная задача — акружыць герояў клопатам і ўвагай.

— Нашага тату ўпершыню так святочна віншуюць — з аркестрам каля дома, — дзеліцца дачка ветэрана Аляксандра Шпіндзяева Алена. — Бацька вельмі расчуліўся.

Словы ўдзячнасці ветэранам за Перамогу над ворагам сёння гучаць па ўсёй краіне. Мы павінны памятаць, якім коштам яна нам дасталася!

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.