В Лепельском районе третий трудовой семестр открыли в аграрно-техническом колледже

g9-t9nrxbtcУ гэтым годзе спаўняецца пяцьдзясят пяць гадоў Беларускаму студэнцкаму руху. У Мінску адбылося адкрыццё трэцяга працоўнага семестра.
У Віцебску начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў уручыў пуцёўку раённаму штабу студэнцкіх атрадаў для працы на сацыяльна значных аб’ектах у Віцебскай вобласці ў трэцім працоўным семестры. У раёне трэці працоўны семестр адкрылі ў аграрна-тэхнічным каледжы.
Актыў раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўручыў пуцёўку штабу працоўных спраў каледжа. У рамках адкрыцця прайшла акцыя «Выбіраем студэнцкі атрад». Зараз актывам БРСМ вядзецца праца па заключэнні дагавораў на дзейнасць студэнцкіх атрадаў у раёне. Адкрыта «гарачая лінія» тэрытарыяльнага штаба студэнцкіх атрадаў па тэлефоне 6-89-48.
На здымку: падчас акцыі ў аграрна-тэхнічным каледжы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.