В обновлённом виде теперь работает отделение почтовой связи «Домжерицы»

Адбылося ўрачыстае адкрыццё адрамантаванага аддзялення паштовай сувязі «Домжарыцы» ўчастка паштовай сувязі «Лепель» Полацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі.
Праца гэтага аб’екта сацыяльнага значэння ў любым сельскім населеным пункце вельмі важная, таму і адкрыццё яго стала значнай падзеяй. Пацвярджэнне таму — што прыйшлі і жыхары Домжарыцаў.
Паштовае аддзяленне сувязі заўсёды было і застаецца, нават у час камп’ютарных тэхналогій неад’емнай часткай жыцця вяскоўцаў.
Сюды насельніцтва прыходзіць не толькі афармляць падпіску на перыядычныя выданні, атрымліваць і адпраўляць лісты, пасылкі, аплачваць камунальныя плацяжы, але і набыць тавары першай неабходнасці ў пашыраным асартыменце.
Чаму ў пашыраным? Ды таму што ў аддзяленні на паліцах заўважыла акрамя сухіх прадуктаў харчавання халадзільную камеру з мясной прадукцыяй, малочнай, у тым ліку і лепельскай вытворчасці.
Акрамя гэтага, тут можна набыць падушку, каструлю, коўдру, а ў сераду прывозяць свежавыпечаныя хлебабулачныя вырабы.
Здавалася б, прыйшоў атрымаць грашовы перавод, а заадно і купіў масла, малако, ёгурт…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.