В рамках Дня матери в Лепеле будут работать прямые телефонные линии

13 кастрычніка бягучага года з 10 да 12 гадзін у рамках Дня маці ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзяржаўнай установе “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” па тэлефоне 6-67-71 галоўны спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін Святлана Аляксандраўна Гутнік будзе праводзіць прамую лінію па пытаннях прадастаўлення сямейнага капіталу і дзяржаўных дапамог семям, якія выхоўваюць дзяцей. Па тэлефоне 3-49-88 спецыяліст па сацыяльнай рабоце ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” Таццяна Мікалаеўна Раманенка правядзе прамую лінію па пытанні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Па тэлефоне 3-49-66 інспектар па асноўнай дзейнасці ТЦСАН Лепельскага раёна Алена Віктараўна Петухова правядзе прамую лінію па пытанні прадастаўлення паслугі пагадзіннага догляду за малагадовымі дзецьмі. Загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Валянціне Міхайлаўне Генералавай можна будзе задаць пытанні наконт атрымання пасведчання шматдзетнай маці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.