В школу с добрым сердцем. Такой принцип у активистов Лепельского РК БРСМ

Традыцыйна напярэдадні Дня ведаў грамадскае аб’яднанне «БРСМ» праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю «У школу з добрым сэрцам!». Кожны год да акцыі далучаюцца і члены раённага камітэта на чале з Вікторыяй Пшонка.

У ходзе такого важнага мерапрыемства дапамога аказваецца шматдзетным сем’ям, няпоўным, а таксама тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю ці мае цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.

— У рамках акцыі валанцёры руху “Добрае сэрца» арганізуюць збор школьных, канцылярскіх тавараў і іншых рэчаў, неабходных дзецям да навучальнага года. Дзякуючы неабыякавым людзям было сабрана 30 канцылярскіх набораў і падорана навучэнцам устаноў адукацыі раёна. Вялікі дзякуй работнікам філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал», аддзела па адукацыі райвыканкама, супрацоўнікам ЦБП № 219 у г. Лепель Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай, аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за добрыя сэрцы і дапамогу ў правядзенні акцыі, — адзначыла Вікторыя Віктараўна.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.