В воде погибли 65 человек, из них четверо несовершеннолетних

k-mat-vada-ne-darue-svavolstvaУ мінулым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў вадзе загінулі 65 чалавек, з іх чацвёра непаўналетніх, што на 14 патапленняў менш за аналагічны перыяд мінулага года. З агульнай колькасці людзей, якія патанулі, трыццаць гараджан, 35 жыхароў сельскай мясцовасці, 53 мужчыны і васьмёра жанчын. На тэрыторыі Лепельшчыны ў мінулым годзе патанула сямёра чалавек.
Зоны адпачынку, лясныя масівы, берагі рэк, азёр і пляжы з’яўляюцца грамадскімі месцамі. Адміністрацыйная адказнасць наступае ў выпадку, калі распіццё спіртных і слабаалкагольных напояў будзе адбывацца на вачах у іншых людзей. Не варта забываць і аб адказнасці за парушэнне нормаў экалагічнай бяспекі навакольнага асяроддзя, парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекі.
У адносінах незаконапаслухмяных грамадзян прадугледжаны меры адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, да якіх адносяцца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва ў грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення ў адпаведнасці з арт. 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. За такія дзеянні прадугледжаны штраф у памеры да васьмі базавых велічынь, у выпадку паўторнага ўчынення парушэння на працягу года — ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Распальванне кастроў у забароненых месцах караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да дванаццаці базавых велічынь. За забруджванне лесу і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці грамадзяне караюцца папярэджаннем або штрафам у памеры да 50 базавых велічынь, а за купанне ў забароненых месцах — штрафам ад адной да трох базавых велічынь.
За тры месяцы бягучага года ў Лепельскім раёне за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане прыцягнута да адказнасці 349 грамадзян (у папярэднім годзе — 336). За распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах панеслі адміністрацыйную адказнасць 27 грамадзян (у мінулым годзе — 37), з іх 31 чалавек — за распіццё слабаалкагольных напояў і піва.
Вельмі небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выкарыстоўваць няспраўную або неабсталяваную выратавальнымі сродкамі лодку, сядзець на яе бартах, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў другую ў час руху.
Купацца трэба не раней за паўтары — дзве гадзіны пасля прыёму ежы. Людзям, якія не ўмеюць плаваць, нельга карыстацца лодкамі, надзіманымі сродкамі, іншымі прадметамі, не абсталяванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання.
Нельга купацца аднаму, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях, скакаць у ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна. Не трэба заплываць далёка ад берага, варта разлічваць на свае сілы. Забараняецца пакідаць дзяцей ля вадаёмаў без нагляду, скакаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катараў і лодак. Не варта падаваць ілжывыя сігналы бедства. Не трэба выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвенне, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі.
Для таго каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх людзей і дзяцей, трэба пастарацца выконваць вышэйназваныя правілы і меры бяспекі на водах. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый можна паведаміць аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102, выратавальную службу па нумары 101 або аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі па тэлефоне 103.
Ігар МІХНО,
начальнік аддзела
аховы правапарадку
і прафілактыкі Лепельскага РАУС;
Станіслаў МАРКОЎСКІ,
старшыня Лепельскай раённай
арганізацыі
Таварыства
выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.