Вакальная група ансамбля “Мятліца” Лепельскай РА ГА “БелТіз” удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе-фестывалі “Кола часу”

Вакальная група ансамбля “Мятліца” Лепельскай РА ГА “БелТіз” удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе-фестывалі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” “Кола часу”, што праходзіў ля сцен Лідскага замка. Акрамя песенна-фальклорных калектываў выступалі і артысты ў розных жанрах: акадэмічнае і інструментальнае выкананне, тэатральныя мініяцюры і г.д. У канцы конкурснага дня перад гледачамі музычную праграму прадставіла фолк-мадэрн група “Палац” на чале з Алегам Хаменкам.
Гульцы ФК “Лепель” на сваім полі ў рамках адной чацвёртай фінала Кубка Віцебскай вобласці прымалі футбалістаў з каманды “Прамень” (Гарадок). Лепяльчане атрымалі звышупэўненую перамогу з “сухім” лікам 3:0. У наступнай кубкавай гульні ФК “Лепель” сустрэнецца з ФК “Наваполацк”.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.