«Весь лес в петлях»

petli-i-silki Пятля, зробленая з тонкага, але трывалага троса, з’яўляецца адным з традыцыйных спосабаў палявання. Хаця ў апошнія гады можна сказаць — браканьерства. З пачатку года выяўлены тры факты такога занятку, у выніку прыродзе быў нанесены значны ўрон.
Першыя два факты зафіксаваны ў лясных масівах каля вёскі Сталюгі, дзе ў браканьерскія петлі патрапілі лось і казуля. Супрацоўнік РАСК разам з інспектарамі прыродаахоўных структур пасля абыходу казаў: “Там увесь лес у петлях!”.
Труп казулі ў пятлі быў знойдзены ў наваколлі вёскі Фатынь. Унутры ў яе было два эмбрыёны, што стала асновай для налічэння ўрону прыродзе ў памеры 600 базавых велічынь. Па ўсіх фактах праводзяцца следчыя дзеянні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.