Віртуальная Балгарыя

У мультымедыйнай зале бібліятэкі прайшла чарговая відэаэкскурсія для членаў РА ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. На гэты раз яны віртуальна “падарожнічалі” ў сонечную краіну — Балгарыю. Пазнавальныя паказы для іх бібліятэкары арганізуюць у рамках праекта “Саўдзел у лёсе”.

Паляўнічая гаспадарка
Эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка “Барсукі” складаецца з двух участкаў агульнай плошчай 29,3 тыс. гектараў, з іх лясныя ўгоддзі займаюць 24,2 тыс. гектараў. Тут для здабычы паляўнічым прапануюцца нават нарміраваныя віды дзічыны: лось, казуля, дзік, глушэц і бабёр.

Як вуліцы назавём?
Горад пашыраецца, расце. Пад індывідуальную жылую забудову запланаваны мікрараён на месцы колішняга аўтадрома. Там будуць пракла­дзены дзве новыя вуліцы. Плануецца, што яны будуць насіць назвы Аўтадромная і Магістральная. Аднак гэта рашэнне не канчатковае. Лепяльчане могуць падзяліцца сваімі меркаваннямі, прапановы ў пісьмовым выглядзе дасылаць у прыёмную райвыканкама.

Новае аблічча ЗАГСа
Неўзабаве маладыя пары сустракаць будзе абноўлены ЗАГС. Рамонт будынка пачаўся. Зараз аднаўляюць фасад. У планах — зрабіць новы казырок і набыць кандыцыянер у зал рэгістрацый. Дарэчы, рэгі­страцыя шлюбаў не спыняецца.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.