Визитные карточки Лепеля — благоустроенные территории предприятий

— Не першы раз наведваю ваш горад, ужо некалькі гадоў адпачываю тут у санаторыі, — кажа Таццяна, якая шукала аддзяленне Беларусбанка. — Каларытныя дагледжаныя вуліцы ў вашым невялікім райцэнтры адразу прыцягваюць увагу і цешаць вока парадкам. Відаць, што добраўпарадкаванне знаходзіцца на кантролі мясцовай улады . Асабліва прыгожа каля райгаза.
Пасля кароткай размовы вырашылі праехаць прадпрыемствы, каб на свае вочы вызначыць, як кіраўнікі арганізацый і ўстаноў прыцягваюць да сябе наведвальнікаў.
Чаму прыцягваюць? Таму што тэрыторыя — гэта візітная картка. Як кажуць: «Па адзежцы сустракаюць…»
Каб было стыльна, прыгожа і сучасна, трэба добра папрацаваць. Зразумела, што на ўсё гэта патрэбны час, якога звычайна ў летні перыяд не хапае. Перыяд адпачынкаў, у шматлікіх прадпрыемствах у гэты час самая «прыпарка», ды яшчэ добраўпарадкаванне…
Аднак шмат арганізацый у раёне ўсё ж паклапаціліся, каб іх тэрыторыя выглядала прэзентабельна, буяла рознымі фарбамі кветак.
Так, напрыклад, каля Лепельскага МКК шмат прыгожых кветак, сярод якіх пачэснае месца замаюць ружы. Асаблівую каларытнасць надае штучны вадаём. Кіраўніцтва паклапацілася і пра паліў, якія адбываецца тут аўтаматычна.
Каля рамонтна-механічнага завода хоць і невялічкая клумба, але таксама прыцягвае ўвагу да сябе.
У былыя часы мы з надыходам вясны, а таксама напярэдадні Новага года фатаграфавалі прыгожую тэрыторыю філіяла ДРБУ-202 КУП «Віцебскаблдарбуд» і ставілі гэтае прадпрыемства ў прыклад астатнім кіраўнікам. Адчуваецца, што сёлета ў работнікаў часу не стае на гэтую справу. Аднак парадак тут, трэба адзначыць, на належным узроўні.
Як прыклад чысціні і парадку – КУВП «Бароўка», дзе ўбачылі скошаную газонную траву, дэкаратыўныя дрэвы і кусты. Улічваючы, што работнікі прадпрыемства зараз рупяцца па ўсім горадзе, усё роўна пра іх нельга сказаць: «Шавец без ботаў».
Аднак асабліва хочацца адзначыць калектывы Лепельскай АЗС №33 РУП «Беларуснафта- Віцебскнафтапрадукт» і Лепельскі раён газазабеспячэння ВУ «Чашнікігаз» УП «Віцебскаблгаз».
Накіроўваемся спачатку на АЗС, дзе заўважаем Таццяну Аляб’еву, якая корпадася каля кветак. Як адзначыла жанчына, зараз 2 разы на дзень даводзіцца паліваць, каб расліны мелі прэзентабельны выгляд.
Таксама даведаліся, што калектыў лепельскай АЗС №33 увайшоў у лік пераможцаў спаборніцтва «Беларуснафты».
Камісія, якая ацэньвала ўдзельнікаў, прысудзіла лепельскай станцыі другое месца сярод АЗС аб’яднання, а гэта не малая колькасць па ўсёй Беларусі.
Сярод галоўных якасцяў, якія дапамаглі калектыву атрымаць гэтую перамогу, — ветлівасць у дачыненні да гасцей і крэатыўнае мысленне, праяўленае ва ўсіх аспектах працы. У прыватнасці, каманда АЗС максімальна творча падышла да добраўпарадкавання сваёй тэрыторыі.
І на сённяшні дзень госці нашага горада спыняюцца не толькі каб купіць паліва для свайго аўто, а і проста сфатаграфавацца каля прыгожых архітэктурных формаў. І гэта вельмі радуе!
На гэтай жа вуліцы Чуйкова знаходзіцца і раён газазабеспячэння, туды і спяшаемся.
Ветліва сустракаюць нас Кацярына Дворак і Наталля Кузьміч – дзяўчаты, якія ўласна і адказваюць за прыгажосць на тэрыторыі прадпрыемства. Па водгукам кіраўніцтва, у дзяўчат залатыя рукі і крэатыўнае мысленне.
Хочацца адразу нагадаць, што зімой калектыў заняў заахвочвальнае месца за навагодняе афармленне адміністрацыйнага будынка і прылеглай тэрыторыі ў 3 этапе абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый вытворчых баз структурных падраздзяленняў прадпрыемства.
Штогод з прыходам вясны тут пачынаецца праца па добраўпарадкаванні. Гэта выклікана ў першую чаргу вялікім імкненнем газавікоў да чысціні і парадку. Акрамя таго, яны з’яўляюцца заўсёднымі ўдзельнікамі абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый вытворчых баз структурнага падраздзялення.
Здавалася б, у маі яшчэ толькі пачынае прасочвацца маладзенькая зеляніна, а ім трэба на конкурсе паказаць нешта асаблівае. І ў гэтым годзе яны рэалізавалі нямала творчых ідэй, каб надаць наваколлю вакол адміністрацыйнага будынка адметныя і прывабныя рысы. У гэтым этапе таксама занялі заахвочвальнае месца.
З ранняй вясны дзяўчаты пачынаюць працаваць з насеннем: што ў будынку прарошчвалася, што ў цяпліцы. У выніку плённую працу мы бачым зараз на клумбах і ў вазонах на вуліцы.
Ранняй вясной больш за 100 цюльпанаў, сярод якіх шмат півонявідных, вабілі вока лепяльчан. Дзяўчаты ўжо навучыліся іх разводзіць.
Зараз больш за ўсё на клумбах больш за 100 кусцікаў бягоній, якія былі закуплены ў мінулым годзе і дзякуючы правільнаму догляду і захаванню зімой квітнеюць і зараз. Ёсць тут ружы, каляровая капуста, пятунні, лабелія, туі і шмат чаго іншага.
Давялося супрацоўнікам папрацаваць і на “агародзіку”, які размешчаны на тэрыторыі прадпрыемства. Туды зараз “пераехала” прымула, саступіўшы месца іншым кветкам.
Кожны год падфарбоўваюцца, шпаклююцца архітэктурныя формы. Гэтай справай займаецца Аляксандр Рудыка
Звярнула ўвагу, што каля адміністрацыйнага будынка на велапаркоўцы шмат двухкалёсных транспартных сродкаў. Як адзначыла Кацярына Дворак, здароваму ладу жыцця надаецца асаблівая ўвага на прадпрыемстве. Работнікаў не трэба ўгаворваць, каб яны паўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах. Ёсць і свой спартыўны зал, дзе ўстаноўлены трэнажоры на розныя групы мышцаў. А вось у настольны тэніс мужчыны гуляюць нават у абедзены перапынак.
Вынікі не прымушаюць чакаць. Так, на раённым турыстычным злёце супрацоўнікі раёна газазабеспячэння ў балейболе занялі першае месца, у перацягванні каната – другое.
Ёсць сярод супрацоўнікаў і рыбакі, як напрыклад Сяргей Мазго, Алег Варошка, якія займаюць прызавыя месцы ў абласным спаборніцтве сярод структурных падраздзяленняў.
Наталья Храповицкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.