Во время акции в городском автобусе по маршруту №5 звучали стихи поэта

img_2845 Цэлы тыдзень доўжылася паэтычная акцыя “Паэзіі чароўныя радкі”, якую праводзіла Каменская бібліятэка-музей Тодара Кляшторнага сумесна з аўтатранспартным прадпрыемствам. Прымеркавана акцыя да Сусветнага дня паэзіі і прысвечана нашаму слыннаму земляку — паэту Тодару Кляшторнаму, якому нядаўна споўнілася б сто пятнаццаць гадоў. Паэт пражыў кароткае ды яркае жыццё. Яго творы перакладзены на рускую, літоўскую, украінскую мовы, пакладзены на музыку. Пад час акцыі ў гарадскім аўтобусе па маршруце №5 гучалі вершы паэта. Загадчыца бібліятэкі прапаноўвала пасажырам рэкламкі-запрашэнні наведаць музей. Для пасажыраў гэта ўсё было нечаканым, аднак прыемным.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.