Во время распределения выпускницам предложили работу в Березинском биосферном заповеднике

img_5829Абедзве дзяўчыны на фотаздымку маюць аднолькавыя імёны, яны — Наташы. Наташа Смажэўская (злева) і Наташа Быкава сябруюць даўно. У адзін час паступілі ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, на адну спецыяльнасць — турызм і прыродакарыстанне. Пад час размеркавання выпускніцам прапанавалі працу ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.
Наташа Быкава і Наташа Смажэўская пачалі практычнае асваенне азоў прафесіі з самай ніжняй прыступкі, яны працуюць адміністратарамі гасцінічнага комплексу “Плаўна”. Прыняць гасцей, размясціць іх, прапанаваць не толькі адпачынак, а і культурную праграму — галоўныя абавязкі маладых адміністратараў.
Са свайго боку і адміністрацыя комплексу робіць максімальна магчымае для сваіх работнікаў. Напрыклад, двойчы на дзень курсіруе рабочы аўтобус, які раніцай прывозіць людзей на працу, а ўвечары іх адвозіць назад.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.