Водитель не успел отреагировать, в результате машины столкнулись бортами

deo-1Два прыяцелі сядзелі ў кватэры ў Заслонаве, выпівалі. Што адзначалі? Нічога, глядзелі па тэлевізары футбол, перажывалі за сваіх і прапускалі па чарцы-другой. Пра тое, што раніцай трэба было ехаць на машыне, не думалі.
Пад ранак успомнілі. Гаспадар кажа:
— Ёсць дзядулева машына, паедзем. Сядзь за руль ты.
Сябра адказвае:
— Куды я сяду, у мяне ж і правоў няма.
— Сядай ты, ты цверазейшы. Ды тут недалёка, я табе дарогу пакажу.
Так і вырашылі. Паехалі дарогай міма дома афіцэраў. Пад’язджаюць да скрыжавання, ад якога адгаліноўваецца дарога на чыгуначную станцыю, як раптам заўважылі сустрэчную машыну. Кіроўца не паспеў зрэагаваць, у выніку машыны сутыкнуліся бартамі. Вадзіцель сустрэчнай здолеў утрымацца на дарозе, а двое нашых прыяцеляў з’ехалі ў кювет.
У бальніцу іх прывезлі з нязначнымі траўмамі, пасля аказання першай медыцынскай дапамогі абодвух адпусцілі. Аднак ад адказнасці па закону іх ніхто не вызваляў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.