Вот и на этот раз в квартиру постучалась знакомая женщина, 1972 года рождения

dsc_7340_13Лепяльчанка 1941 года нараджэння пражывае адна, але не самотна, дзверы яе кватэры заўсёды адчынены для сяброў, добрых знаёмых, якіх жанчына заўсёды рада прыняць, пачаставаць чаем з пячэннем. Вось і на гэты раз у кватэру пастукалася знаёмая жанчына, 1972 года нараджэння. Маладзейшая, таксама лепяльчанка, нідзе не працуе, жыве з выпадковых заробкаў, бывае, злоўжывае спіртным. Пасядзеўшы нейкі час за сталом, яна запрыкмеціла, дзе ў гаспадыні ляжаць грошы. Улучыўшы момант, выцягнула 50 рублёў. Натуральна, што ў далейшым грошы былі патрачаны на спіртное. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.