Впечатлен совершенством модели самолета из обычного дерева

samalyotШэраг экспанатаў у краязнаўчым музеі Слабадской школы апавядаюць пра ўраджэнца Слабады Мікалая Пшонку, які загінуў у небе над Чорным морам у 1942 годзе і доўгі час лічыўся прапаўшым без вестак. Гісторыя яго вяртання на радзіму праз дзесяцігоддзі ўразіла шмат каго. Аляксандр Сушко прысутнічаў на перазахаванні, а потым больш падрабязна пазнаёміўся з жыццёвым шляхам Мікалая і вырашыў, што не застанецца ў баку ад справы захавання памяці загінулага героя.
З дзіцячых гадоў Аляксандр захапляўся авіямадэляваннем. Таму вырашаў вырабіць мадэль самалёта І-153, на якім ваяваў і здзейсніў палёт у бессмяротнасць Мікалай Пшонка. Каля трох месяцаў пайшло на гэтую справу, ад выбару чарцяжоў да расфарбоўкі ўжо гатовай мадэлі.
Выкананы самалёт у маштабе адзін да дваццаці пяці, нават у дробных дэталях паўтарае арыгінал. Аляксандр Сушко падарыў сваю работу Слабадской школе. Пад час сустрэчы з вучнямі напярэдадні Дня Перамогі распавёў шмат цікавых фактаў з гісторыі авіяцыі. Прысутныя былі ўражаны дасканаласцю мадэлі самалёта, які зроблены са звычайнага дрэва.
Дырэктар школы Аляксандра Каменская падзякавала майстру і ўручыла яму кнігу пра Мікалая Пшонку “Вяртанне з небыцця”, напісаную слабадскімі настаўнікамі.
У авіямадэльны гурток у горадзе Ваўкавыску Аляксандр прыйшоў у шостым класе. З цягам часу захапленне самалётамі паўплывала на выбар прафесіі, звязанай з крылатымі машынамі. Дваццаць сем гадоў аддаў службе ў ваенна-паветраных сілах, прайшоўшы шлях ад курсанта да начальніка інжынерна-авіяцыйнай службы. У другой палове 1990-х служыў разам з будучым першым Героем Беларусі Уладзімірам Карватам, падчас гібелі якога ўдзельнічаў у пошукава-выратавальнай аперацыі.
У цяперашні час Аляксандр — падпалкоўнік запасу, працуе ў Лепельскім дэпартаменце аховы электраманцёрам. У вольны час стварае мадэлі самалётаў, якіх вырабіў з добрых паўсотні.
Валерый ТУХТА.
На здымках: мадэль самалёта І-153; Аляксандр Сушко і Аляксандра Каменская са слабадскімі вучнямі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.