Вучні Баброўскай школы Лепельскага раёна бралі ўдзел у анлайн-алімпіядах

i-2 Вучні Баброўскай школы бралі ўдзел у анлайн-алімпіядах “Юны прадпрымальнік” і “Руская з Пушкіным”. Па выніках першай Паліна Жлоба і Вячаслаў Карусевіч атрымалі дыпломы, пахвальны ліст дастаўся Алене Пліско. Дзяўчына стала пераможцай і другой алімпіяды. Акрамя яе дыпломы атрымалі таксама Максім Пшанко, Міхаіл Чакан, Максім Карусевіч. Дзевяці сертыфікатаў ганараваліся вучні з Баброва на алімпіядах па матэматыцы “Нашчадкі Піфагора” і “Чароўны куфэрак”, рыхтуюцца да міжнароднай — “Трэцяе тысячагоддзе”. На анлайн-алімпіядзе па англійскай мове “Skyeng” атрымалі сем сертыфікатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.