Вясковыя вакансіі

На пачатак года ў сельгасарганізацыях раёна закрыты ўсе вакансіі спецыялістаў. Акрамя гэтага, летам на Лепельшчыну размеркаваны сямёра выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю. Пэўны дэфіцыт кадраў назіраецца ў рабочых спецыяльнасцях, у прыватнасці, жывёлаводаў, механізатараў. Па апошняй прафесіі недахоп абвострыцца ўвесну, з пачаткам палявых работ, асабліва з патрэбай працы на энерганасычаных трактарах у дзве змены. Паводле папярэдніх падлікаў, на гэту пару запатрабуецца яшчэ не менш за 36 трактарыстаў. Чатырох механізатараў мяркуецца вызваліць шляхам рэарганізацыі графікаў працы. Яшчэ 13 чалавекам будзе прапанавана папрацаваць у сельгасарганізацыях па дагаворах падраду, у асноўным гэта іх былыя работнікі, якія цяпер працуюць на гарадскіх прадпрыемствах і арганізацыях. Акрамя гэтага, рашэннямі райвыканкама і аблвыканкама плануецца камандзіраваць у вёскі яшчэ 19 чалавек.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.