Выкарыставанне аб’ектаў расліннага свету

 

З рознымі пытаннямі звяртаюцца ў мясцовы орган улады суб’екты гаспадарання розных формаў уласнасці. У прыватнасці, і за атрыманнем дазволу на права спецыяльнага карыстання аб’ектамі расліннага свету. З такой заявай звярнулася таварыства з абмежаванай адказнасцю “Біяфон” з Заслонава. Зварот задаволены. Дазвол выдадзены на тры гады. І датычыцца ён нарыхтоўкі і наступнай рэалізацыі дзікарослых раслін і іх частак, уключаючы журавіны, чарніцы, суніцы, буякі, грыбы, галінкі дрэў і кустоў (бярозы, дубу, ядлоўцу) на тэрыторыі раёна.
ТАА “Біяфон” па стане на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, абавязана прадаставіць справаздачу аб відах і аб’ёмах нарыхтоўкі або закупу дзікарослых раслін і (або) іх частак у раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 Выдача лесасечнага білета

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Лепельскі лясгас» абавязана выдаць лесасечныя білеты на выдаленне аб’ектаў расліннага свету шэрагу суб’ектаў гаспадарання. Раёну электрычных сетак — на высечку аварыйна-небяспечных і сухіх дрэў уздоўж трас ВЛ-10кВ у раёне былога цагельнага завода без кампенсацыйных пасадак, Дзяржаўнай установе «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» — на выдаленне сухіх і аварыйных дрэў на замацаванай тэрыторыі, СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» — на высечку аб’ектаў расліннага свету ў раёне вёскі Будзяўцы для кропкавай высечкі кустоў, якія перашка­джаюць праезду сельскагаспадарчай тэхнікі.
Атрыманую ў выніку выдалення аб’ектаў расліннага свету драўніну выкарыстаць у якасці паліва для кацельняў.

 Дазволы на праектна-пошукавыя работы

З кожным годам мяняецца аблічча нашага горада, вырастаюць гмахі жылых дамоў і аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. І нашым чытачам, зразумела, цікавай будзе інфармацыя аб тым, што мяркуецца ўзводзіць і дзе.

Таварыству з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль» дазволены праектна-пошукавыя работы па аб’екце «Будаўніцтва супермаркета ў г. Лепель па вул. Чуйкова», Віцебскаму філіялу рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» — па аб’екце «Вузел доступу хDSL ў н.п. Горкі Лепельскага раёна», прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «ЛепельТрансСэрвіс» — па рэканструкцыі будынка для вытворчасці мэблі, вокнаў і дзвярэй з профі­лю ПВХ, Слабадскому сельскаму выканаўчаму камі­тэту — на выраб плана дэталёвай планіроўкі індывідуальнай жылой забудовы паўночнай часткі вёскі Вілы.
Дазволена індывідуальнаму прадпрымальніку Л.Р. Аўтушка рэканструкцыя жылога дома з абуладкаваннем гандлёвага аб’екта нехарчовых тавараў, Г.М. Золотуха — рэканструкцыя дзеючага гандлёвага павільёна, П.В. Фядзьковічу — рэканструкцыя будынкаў клуба, сталярнай майстэрні, гаража, набытых на аўкцыёне.
Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» дадзены дазвол на праектна-пошукавыя работы і будаўніцтва — па замене дахавага пакрыцця і рамонту верхняй часткі фасада лячэбнага корпуса; мадэрнізацыю памяшкання ў лячэбным корпусе пад міні-басейн; па дадатковым рэзервовым падключэнні да водаправоднай сеткі КУВП «Бароўка» для мінімізацыі аварыйных сітуацый.
Выдадзены і іншыя дазволы юрыдычным і фізічным асобам.

 Дыферэнцыраваныя камунальныя адходы

Зацверджаны нарматывы дыферэнцыраваных камунальных адходаў і дапушчальнай канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у сцёкавых водах абанентаў сістэмы камунальнага водаадвя­дзення вёскі Бароўка. Скід сцёкавых водаў павінен ажыццяўляцца самастойнымі выпускамі з абавязковым збудаваннем кантрольнага калодзежа або камеры, якія размяшчаюцца за межамі. Вечка калодзежаў павінна быць пранумаравана пры наяўнасці больш аднаго выпуску.
У выпадку, калі якасны і колькасны склад сцёкавых водаў змяняецца на працягу сутак, а таксама пры магчымых скідах канцэнтраваных сцёкавых водаў, абанент абавязаны ўсталяваць спецыяльныя ёмістасці, якія забяспечваюць раўнамерны іх скід.
Улік колькасці сцёкавых водаў павінен ажыццяўляцца па паказаннях прыбора (прыбораў), што ўстанаўліваецца ў калодзежы ці камеры на выпуску (выпусках).
Пералік паказчыкаў, якія падлягаюць нарміраванню, вызначаецца на падставе віду вытворчасці, вынікаў абследавання воднай гаспадаркі, выкарыстоўваемых тэхналогій, пераліку рэчываў, забароненых да скіду, а таксама не выдаленых у працэсе біяла­гічнай ачысткі.
КУВП «Бароўка» мае права запатрабаваць распрацоўку і прадастаўленне плана мерапрыемстваў, прыняцце мер па выключэнні парушэнняў абанентамі ўстаноўленых умоў прыёму сцёкавых водаў у сістэму камунальнага водаадвядзення, у выні­ку якіх парушаецца тэхналагічны працэс ачышчальных збудаванняў і не выконваюцца патрабаванні да выпуску сцёкавых водаў у водныя аб’екты. У выпадку сістэматычнага (два і больш разоў) невыканання патрабаванняў па зніжэнні канцэнтрацый забруджвальных рэчываў да вызначанага ўзроўню КУВП «Бароўка» пакідае за сабой права спыніць прыём сцёкавых водаў.
Абаненты сістэмы камунальнага водаадвядзення нясуць адказнасць за парушэнне па іх віне умоў прыёму, якія прывялі да пагаршэння работы сістэмы камунальнага водаадвядзення, узнікнення аварый або няшчасных выпадкаў. За дапушчаныя парушэнні абаненты сістэмы прыцягваюцца да адміністрацыйнай або іншай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Павышаная плата за перавышэнне нарматываў скіду сцёкавых водаў у сістэму камунальнага водаадвядзення, спаганяемая з абанентаў, не з’яўляецца кампенсацыяй за нанясенне імі прамой шкоды сеткам і збудаванням.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.