Вылучэнне членаў участковых камісій

У цяперашні час актыўна вядзецца вылучэнне членаў участковых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Гэта работа будзе праводзіцца да 24 ліпеня бягучага года ўключна.
У прыёмнай райвыканкама ажыццяўляецца рэгістрацыя пратаколаў пасяджэнняў кіраўніцкіх органаў абласных і раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, сходаў працоўных калектываў або іх структурных падраздзяленняў, заяў, падпісаных грамадзянамі, аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.