Выплаты за дзікоў

Для прафілактыкі і недапушчэння распаўсюджання АЧС прымаюцца захады па дэпапуляцыі дзікоў. З пачатку года з прыроды выдалены 65 асобін. У тым ліку 56 — адстрэлены паляўнічымі і егерамі леса-паляўнічых гаспадарак, астатнія дзевяць — сканалі ад натуральных прычын (забітыя драпежнікамі, памерлі ад старасці, хвароб). Ва ўсіх выпадках браліся пробы на АЧС, інфекцыя не выяўлена.
З мэтай стымулявання паляўнічых да адстрэлу дзікоў Саветам Міністраў Беларусі прынята пастанова №758, згодна з якой ім даюцца пэўныя льготы. У прыватнасці, пуцёўкі для палявання на дзікоў лесапаляўнічымі гаспадаркамі выдзяляюцца бясплатна, паляваць пры гэтым можна на любых жывёл незалежна ад полу і ўзросту.
Згодна з правіламі прафілактыкі АЧС, тушы дзікоў паляўнічым не выдаюцца, а падлягаюць утылізацыі цалкам. Таму прадугледжана выплата кампенсацый. Пасля адстрэлу і складання актаў дакументы адсылаюцца на райвыканкам, з бюджэту лесапаляўнічым гаспадаркам налічваецца па сем базавых велічынь за кожнага адстрэленага дзіка, з якіх тыя па дзве базавыя велічыні выплачваюць паляўнічым.
Іван КАРАГА,
дзяржаўны інспектар міжраённай ІАЖіРС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.