Харчы і інструмент

У міліцыю на днях паступілі дзве заявы аб налётах злодзеяў на дачныя дамы. У першым выпадку мэтай зламысніка стала дача мінчаніна ў вёсцы Каміншчына. Там ён скраў прадукты харчавання на 340 тысяч рублёў.

У другім выпадку злодзей нацэліўся на дачу лепяльчаніна ў вёсцы Заазер’е, там “улоў” быў больш багаты, здабычай сталі мотапомпа і палівальны шланг даўжынёй 50 метраў — усяго на 11,5 мільёна рублёў. Па абодвух выпадках узбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.