Хмызнякі для саманарыхтоўкі дроў на Лепельшчыне

04cdc9b5a93326ba86de873959391ac5_big Вяскоўцы нярэдка звяртаюцца ў мясцовы орган улады наконт нарыхтоўкі дроў. За агародамі пожні зарастаюць хмызам, а там можна назапасіць на зіму паліва і навесці парадак на зямлі. Раённы выканаўчы камі­тэт зацвердзіў спіс месцаў росту драўнінна-хмызняковай расліннасці, размешчанай на землях сельскагаспадарчага прызначэння па Стайскім сельсавеце, дзе можна займацца саманарыхтоўкай дроў. У прыватнасці, у ваколіцах вёскі Пышна — з боку г. Лепеля, справа ад дарогі; вёскі Савін Дуб — на ўсход ад населенага пункта, справа ад дарогі; вёскі Дражна — у межах населенага пункта.
ДЛГУ «Лепельскі лясгас» даручана арганізаваць выдачу ляс­ніцтвамі лесарубных квіткоў насельніцтву на высечку драўнінна-хмызняковай расліннасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.