Хорошее настроение, дружеская атмосфера и полезная работа
У дэндрапарку ДЛГУ «Лепельскі лясгас» з’явілася яшчэ адна памятная алея – да 30-годдзя падатковых органаў Рэспублікі Беларусь. 125 дэкаратыўных кустоў з экзатычнымі назвамі высадзілі работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне сумесна з вучнямі сярэдняй школы №1, якія зараз знаходзяцца ў лагеры працы і адпачынку.
Добры настрой, сяброўская атмасфера і карысная праца – так можна назваць гэты тандэм дзяцей і дарослых. У дадатак да ўсяго, нарэшце, да нас прыйшло лета!
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.