Хто чытач, а хто глядач

Цікавае даследаванне правялі вучні Старалядненскай сярэдняй школы. У выніку апытання моладзі аграгарадка сярод падлеткаў чатырнаццаці — сямнаццаці гадоў чытаюць кнігі толькі дзевяць працэнтаў, затое карыстаюцца камп’ютарам пяцьдзясят сем. Трыццаць восем працэнтаў чытальніцкай аўдыторыі складае моладзь ад васямнаццаці да дваццаці двух гадоў, і ў адначассі ўсе сто працэнтаў гэтай катэгорыі глядзяць тэлевізар. А вось сярод юнакоў і дзяўчат ад дваццаці трох да трыццаці аднаго года колькасць чытальні­каў зноў змяншаецца да дзесяці працэнтаў. Шэсцьдзясят дзевяць працэнтаў падлеткаў і восемдзесят адзін працэнт людзей юнацкага ўзросту праводзяць вольны час з сябрамі. Дыскатэкі наведваюць адпаведна сорак дзевяць і сорак тры працэнты. Апытанне праводзілі Наталля Шпак і Ірына Шчупак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.