Хуткія хвіліны

238Эстафета на прызы раённай газеты “Лепельскі край” штогод праводзіцца ў Дзень Перамогі на плошчы Свабоды.
…Удзельнікі каманд рыхтуюцца да пачатку спаборніцтваў. Для таго, каб падтрымаць сваіх сяброў, на плошчу прыйшлі настаўнікі школ, выкладчыкі ўстаноў, калегі і сябры.
Каманда сярэдняй школы №3 на працягу некалькіх год займае прызавыя месцы. За паядынкамі юных спартсменаў уважліва сочаць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №3 Алі­на Корсак, настаўнікі фізкультуры Сяргей Міхно і Вадзім Станкевіч, іх аднакласнікі і сябры.
— Усе ўдзельнікі нашай каманды — пастаянныя прызёры раённых і абласных спаборніцтваў, яны складаюць гонар нашай школы, — расказвае Аліна Корсак.
Паступова паядынкі становяцца ўсё больш напружанымі. Рыхтуюцца да старту ўдзельнікі каманд аграгарадкоў.
— Мы разам з вучнямі Заслонаўскай сярэдняй школы абараняем гонар Горак, — адзначае інструктар па спорце аграгарадка Горкі Раман Фаменка. — Акрамя мяне, у склад нашай каманды ўвахо­дзяць Дзяніс Лебедзеў, Крысціна Юхнавічутэ і Яна Серакава. У свой час вучні занялі першае месца сярод аграгарадкоў па футболе, баскетболе, паказалі нядрэнныя вынікі па валейболе, лёгкай атлетыцы і лыжных гонках.
Побач з горскай камандай рыхтаваліся да выступлення спартсмены са Слабады. Сярод іх — адзінаццацікласніцы Слабадской сярэдняй школы Таццяна Пыхціна і Валянціна Юркевіч, навучэнец Полацкага ляснога каледжа Ігар Аксяновіч і Кірыл Сездзін, студэнт спартыўнага факультэта Полацкага дзярж­універсітэта.
І вось надыходзіць хвалюючы момант падвядзення вынікаў эстафеты. Сярод навучальных устаноў лідарамі сталі вучні сярэдняй школы №1, другое месца — у СШ №3, трэцяе — у гімназіі імя І. Ерашова.237
Сярод гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў першае месца заняла каманда ААТ “Лепельскі МКК”, другое — установы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, трэцяе — Лепельскага РАУС.
У групе аграгарадкоў першае месца заваявала каманда аграгарадка Горкі, другое — каманда Стай, а трэцяе — аграгарадок Слабада.
За прызавыя месцы каманды ўзнагаро­джаны дыпломамі і медалямі, а каманды-лідары — Кубкамі.
Шчырыя віншаванні спартсменам выказалі галоўны рэдактар раённай газеты “Лепельскі край” Уладзімір Шаўчэнка, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Дзямко.
Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымках: каманды-пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.