Пра яе можна казаць толькі ўзвышана, перафразуючы знакаміты савецкі фільм: майстрыха, мастачка, жыццярадасная, аптымістка, нарэшце — проста прыгожая жанчына

65 Пра яе можна казаць толькі ўзвышана, перафразуючы знакаміты савецкі фільм: майстрыха, мастачка, жыццярадасная, аптымістка, нарэшце — проста прыгожая жанчына — метадыст-майстар Дома рамёстваў Таццяна Аношка. Не проста, не адразу прыходзіла да жанчыны прызнанне. Заслугам папярэднічалі гады навучання і практыкі, асваення сакрэтаў майстэрства нашых продкаў, назапашаных вякамі. Аднак, як кажуць, хто хоча, той даб’ецца, Таццяна сёння спакойна можа саткаць палатно, сшыць кашулю, упрыгожыць яе арыгінальнай вышыўкай, зрабіць аўтэнтычны пояс. Яе вырабы высока ацэньваюцца на выставах. Таццяну разам з усімі майстрыхамі Дома рамёстваў рэгулярна запрашаюць паўдзельнічаць у этнаграфічнай частцы фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.