Як у лепельскіх Горках слана ўзважвалі

11 мая 026 Як узважыць слана? Пра гэта трэба запытацца ў чацвёртакласнікаў Горскай школы і, прынамсі, у Вані Петуха, які непасрэдна сам займаўся гэтай нялёгкай працай, за што і заняў трэцяе месца ў раёне на конкурсе даследчых прац вучняў пачатковай школы. Даследаванне праводзілі па матэматыцы. Аказалася, эксперымент, хоць і нялёгкі, аднак цалкам магчымы. Звычайна, бралі слана, саджалі яго ў лодку і назіралі, колькі вады выцісне тая лодка. Пасля ж нагружалі ў лодку мяхі з пяском да таго ж самага аб’ёму выціснутай вады. Усё тое ж зрабілі і ў Горках. Вось толькі слонік заважыў усяго сто дваццаць дзевяць грамаў, бо ён аказаўся з сінтэпону. Лодку замяніў тазік, а мяхі з пяском і ўвогуле не спатрэбіліся, абышліся пластыкавымі пласцінкамі.

Уладзімір МІХНО.

На здымку: слонік у Горках шмат не пацягнуў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.