Юная скульптарка

img_0134Надзейка Захарава на зімовых канікулах гасцюе ў бабулі. Перад Новым годам вырашыла зляпіць скульптуру, ды не простую снегавую бабу — дзяўчынка ж недарэмна займаецца ў мастацкім гуртку — а прыгожага дракона. Спачатку зляпіла хвост, які цягнуўся па зямлі, потым уверх стала падымаць тулава. Аднак у нейкі момант штосьці зрушылася, фантазія пайшла ў іншы бок — і на месцы страшнай галавы з зубамі і ікламі з’явілася мордачка з добра знаёмым пятачком. Можа, гэта год Свінні так падштурхнуў фантазію і рукі Надзейкі? Юная скульптарка і сама не можа сказаць.
Для завяршэння вобразу мыску паліла фарбамі, крыху падправіла, падшліфавала — скульптура гатовая. Цяпер яна стаіць і дорыць добры настрой усім, хто, праходзячы міма, убачыць яе.
Б. Санеў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.