Юны лепельскі спявак Давід Дыман прыняў удзел у дзіцячым конкурсе эстрадных выканаўцаў “Новыя імёны”

Юны спявак Давід Дыман прыняў удзел у дзіцячым конкурсе эстрадных выканаўцаў “Новыя імёны”. Папулярная песня В. Абадзінскага “Вечная вясна”, якую цудоўна выканаў Давід, вельмі ўразіла гледачоў. Менавіта яны і былі ўдастоены права ацэньваць выступленні юных артыстаў. Такім чынам, Давід Дыман заваяваў ганаровае трэцяе месца.

Прыемна адзначыць, што Давід Дыман выдатна прадставіў Віцебскую вобласць у фінальным адборачным туры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2016”, які пройдзе на юбі­лейным, XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Давід стаў адзіным вакалістам з Віцебскай вобласці, якому ўдалося ўдзельнічаць у фінальным выступленні. Песні “Вечная вясна” і “Край маленства” атрымалі высокую адзнаку прафесійнага журы.

Наш кар.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.