Юныя ўмельцы на Лепельшчыне трымаюць іспыты

Штогадовая выніковая выстава творчасці вучняў Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў “Вясеннія фарбачкі” адкрылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Прадстаўлены больш за восемдзесят твораў розных стыляў

і відаў творчасці — разьба па дрэве, малюнак алоўкам, пластылінавая графіка і іншыя. Ёсць работы выпускнікоў школы і маленькіх яе выхаванцаў. Выстава будзе працягвацца да канца лета.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.