З 21 па 24 лістапада ў Віцебску праходзіла рэспубліканская спартакіяда

boks_boksery_para_ring_83889_3840x2400З 21 па 24 лістапада ў Віцебску праходзіла рэспубліканская спартакіяда сярод спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў. У ёй прынялі ўдзел двое выхаванцаў Лепельскай дзіцячай юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву па боксе “Спортальянс” Мікіта Кажэка і Глеб Бачкоў.
Мікіта Кажэка, вучань сярэдняй школы №3, выступаў у вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў. Добра адбаксіраваўшы ў папярэдніх матчах, у фінале сустрэўся з Ягорам Андросавым з Баранавічаў. Па словах суддзяў, гэта быў прыгожы бой амаль роўных сапернікаў. Першы раўнд выйграў Ягор, другі — Мікіта, трэці, вырашальны, застаўся за Ягорам.
Глеб Бачкоў жыве і вучыцца ў Чашніках, на трэніроўкі рэгулярна прыязджае ў Лепель. На спартакіядзе прадстаўляў лепельскую спартыўную школу, выступаў у вагавой катэгорыі звыш 80 кілаграмаў. На папярэдніх матчах атрымліваў упэўненыя перамогі. Баксіраваў з больш вопытным Уладзіславам Кшавіцкім з Ліды. Бой быў вельмі цяжкім, выхаванец лепельскай школы прайграў па ачках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.